Назва вескі: СТАРЫЯ ЛЯДЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Новаялчанскім  с/с,  за  42  км  на  ПдУ  ад Брагіна,  З  км  ад  чыг.  ст.  Ёлча  (на  лініі Оўруч Палтава),  161  км  ад  Гомеля; на У сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай,  потым аўтадарозе  Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Вядома  з  19  ст.  як  вёска  Ляды  ў Савіцкай  воласці  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ.  У  1908  г.  32  двары,  172  жыхары. У  пач.  1920-х  г. в. Ляды  падзялілася на 2 Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1930 г. арганізаваны  калгас. У 1940 г. 29 двароў, 130 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў верасні 1943 г. ням. фашысты спалілі 26 двароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр в. Краснае).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (15 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).