Назва вескі: СЫМОНАЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 25 км.. на Пн ад Веткі, 47 км.. ад Гомеля, на Пн меліярацыйны канал, злучаны з р. Нёманка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы— Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 133 жыхары. У 1909 г. вёска, аколіца і хутар. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 18 двароў, 57 жыхароў. 11 вяскоўцаў загінулі на франтах у час Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 85 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка).Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад вёскі ўваходзіла 14 двароў, пражывала 14 сямей, колькасць чалавек 23. На 01.01.1990г. 8 двароў, 13 жыхароў, з іх: 1 працуючы, 11 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (8 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.