Назва вескі: ВАСТОК
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 18 км. на ПнУ ад Веткі, 37 км. ад Гомеля; на Пн меліярацыйны канал, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Ветка.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-х г. У 1926 г. 15 двароў, 95 жыхароў, паштовае аддз., у Барталамееўскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 136 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 121 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка на 01.01.1986 г. ўваходзіла 37 двароў, пражывала 37 сем’яў, колькасць чалавек – 97. На 01.01.1990 г. – 34 двары, 67 жыхароў, з іх: 30 працуючых, 4 дзяцей (да 15 гадоў), 33 пенсіянеры.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (33 сям’і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.