Назва вескі: ВЕЛІМОЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 41 км на Пд ад Брагіна, 7 км ад чыг. ст. Пасудава (на лініі Оўруч – Палтава), 160 км ад Гомеля; на У меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Вядома з пач. 20 ст. У 1908 г. хутар (18 двароў, 90 жыхароў) у Савіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 46 двароў, 180 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрвені 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўд. ускраіне). Паводле перапісу 1959 г. 100 жыхароў. У складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр – в. Калыбань).
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік: магіла ахвяр фашызму – пахаваны 15 мірных жыхароў, якіх знішчылі нямецка–фашысцкія захопнікі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (14 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).