Назва вескі: ВЫГРАБНАЯ СЛАБАДА

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў Хракавіцкім  с/с,  за  32  км  на  ПдЗ  ад Брагіна,  35  км  ад  чыг.  ст.  Ёлча  (на  ветцы  Васілевічы – Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы – Гомель),  160  км  ад  Гомеля,  на тар.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка;  на  З  сетка  меліярацыйных  каналаў,  у  іх  ліку  Слабодскі канал.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын –  Брагін. 

Гістарычная даведка:

Вядома  з  пач.  19  ст.  як  вёска  Выграбная  ў  Рэчыцкім  пав.  Мінскай  губ.  У  1850 г.  13  двароў.  Пад  1879  г.  упамінаецца  ў ліку  сяленняў  Грушкаўскага  царк.  прыхода.  У  1908  г.  35  двароў,  264  жыхары,  у Савіцкай  вол.  330.12.1927  г.  да  16.7.1954 г.  цэнтр  Выграбнаслабодскага  с/с Брагінскага  р-на  Гомельскай  (да 26.7.1930 г.)  акругі,  з  20.2.1938  г.  Палескай,  з  8.1.1954  г.  Гомельскай  абл.  У 1920-я  г.  дзейнічала  школа.  У  1929  г. арганізаваны  калгасы  «Выграбная  Слабада»  і  «Юны  Ленінец»,  працавалі  кузня,  2  ветракі  (з  1902  г.  і  з  1927  г.),  конная крупарушка.  У  1940  г.  73  двары,  274 жыхары.  У  Вял.  Айч.  вайну  ў  маі  1943  г. ням.  фашысты  поўнасцю  спалілі  вёску  і загубілі  30  жыхароў.  На  франтах  і  ў партыз.  барацьбе  загінулі  48  вяскоўцаў. Паводле  перапісу  1959  г.  141  жыхар. Была  цэнтрам  саўгаса  «Слабодскі». Размяшчаліся  васьмігадовая  школа, фельч.-акушэрскі  пункт,  аддз.  сувязі, магазін. Перад аварыяй ў склад вёскі ўваходзіла 38 двароў, 85 жыхароў, працавалі магазін, ФАП, школа, бібліятэка, клуб.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пахаваны 4 воіны 9–га стралковага корпуса і партызаны атрада імя Р. І. Катоўскага Палескага злучэння, якія загінулі восенню 1943 г. Тут жа пахаваны лётчыкі 165–га знішчальнага авіяпалка 286–й дывізіі 16– паветранай арміі В. Ведзянееў і Г.Чарсткоў, што загінулі ў кастрычніку 1943 г. У 1978 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў 1986 г. ў чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1936 – 31.12.1936

Кніжны фонд: 6100

Колькасць чытачоў: 480

Дата закрыцця: 01.07.1986 – 31.12.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Іванова Таццяна Уладзіміраўна

№ дакумента: Загад № 15 ад 01.07.86 г. па Брагінскай ЦБС