Назва вескі: ВЯЗОК
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Астраглядаўскім с/с, за 14 км на З ад Брагіна, 21 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 133 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Хойнікі – Камарын.
Гістарычная даведка:
Вядома з пач. 19 ст. У 1811 г. пазначана як вёска ў Рэчыцкім пав., уладанне Прозара. Паводле інвентару 1844 г. ў складзе маёнтка Хвойнікі. У 1850 г. 32 двары, 202 жыхары. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Астраглядаўскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 361 жыхар, капліца, вятрак. У 1908 г. 60 двароў, 453 жыхары, у Мікуліцкай вол. Рэчыцкага пав. У 1930 г. 97 двароў, 589 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Пабуджэнне», працавалі конная крупарушка (з 1923 г.), кузня, вятрак (з 1902 г.). З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Вязоцкага с/с. Паводле перапісу 1959 г. 690 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр – в. Астрагляды). У 1970 г. 73 двары, 274 жыхары. Былі рамонтна – механічныя мастэрні, магазін, ветэрынарны пункт, васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ФАП. Напярэданні аварыі ў склад вёскі ўваходзіла 136 двароў, пражывала 356 чалавек, працавалі магазін, клуб, бібліятэка.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (137 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя мясціны (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1936 – 31.12.1936
Кніжны фонд: 9716
Колькасць чытачоў: 540
Дата закрыцця: 11.05.1990
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Рыжык Тамара Іванаўна
№ дакумента: Загад № 20 ад 11.05.90 г. па Брагінскай ЦБС