Назва вескі: ВЯЗЦЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Валаўскім  с/с,  за 51  км  на  ПдЗ  ад  раённага  цэнтра  і  чыг. ст.  Ельск  (на  лініі  Калінкавічы Оўруч), за  230  км  ад  Гомеля,  на  Пд,  У  і  Пн  мяжуе  з  лесам,  на  З  канал  Валаўскі,  злучаны  з  р.  Батыўля  (прыток  р.  Славечна). Транспартныя  сувязі па прасёлачнай,  потым аўтадарозе Скараднае Ельск.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 20  жыхароў. У  1917  г.  34  жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 14 двароў, 70  жыхароў.  У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням.-фаш. акупанты спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. 5 вяскоўцаў  загінулі  на  фронце.  Паводле перапісу 1959 г. 63 жыхары. У  складзе саўгаса  «Валаўскі»  (цэнтр в. Валаўск). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла: 10 двароў, дзе пражывала 10 сем’яў, колькасць чалавек – 18. Працаваў 1 магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.