Назва вескі: ВЯЛІКІ ЛЕС

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Дзям’янкаўскім с/с, за 20 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 48 км ад Гомеля, на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкі Добруш.

Гістарычная даведка:

Засн. ў канцы 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 89 жыхароў, у Дзям’янкаўскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 17 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 240 жыхароў. Уваходзіў усклад к-са «Молат» (цэнтр в. Дзям’янкі). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 35 двары, 74 жыхара, магазiн, пачатковая школа. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем жыхары (35 сямей) пераселены ў 1990-92 гг. у чыстыя месцы.