Назва вескі: ЯСМЕНЦЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў  Спярыжскім с/с,  за  10  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  27 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы Хойнікі ад лініі  Калінкавічы Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Па  пісьмовых  крыніцах  вядома  з  18 ст.  як  вёска  ў  Рэчыцкім пав. Мінскай губ. З 1811 г. ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 11 двароў. Пад 1879  г. пазначана ў ліку  сяленняў  Глухавіцкага  царк. прыхода. Паводле  перапісу 1897  г.  30  двароў, 195 жыхароў,  капліца,  вятрак,  кузня,  у Брагінскай  воласці.  У 1908 г.  45  двароў, 227 жыхароў. У1931 г. арганізаваны калгас «Краіна саветаў», працавалі  вятрак (з  1915 г.) і кузня. Паводле  перапісу 1959 г. 173  жыхары. Уваходзіла ў склад  калгаса  імя М.І. Калініна (цэнтр в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС 37 двароў, колькасць насельніцтва - 93 жыхары.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма Героя Сац. Працы Б.В. Шыльца.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (35  сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86). У сувязі з высокай радыяцыйнай забруджанасцю ўсё будынкі разбураны і пахаваны пад пластом зямлі.