Назва вескі: ЯСЯНІ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спярыжскім с/с, за 4 км на ПдЗ ад Брагіна, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 134 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Камарын – Хойнікі.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як хутар Ясенаў, валоданне кн. Вішнявецкага, а ў 2-й палове 17 ст. – Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 158 жыхароў, у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Брагінскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 49 двароў, 355 жыхароў, школа граматы, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 59 двароў, 335 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Ясянёўскага саўгаса Брагінскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ленінец», працавалі цагельня (з 1928 г.), вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 42 землякі. Паводле перапісу 1959 г. 504 жыхары. Была цэнтрам калгаса «Запаветы Леніна». Размяшчаліся млын, механічная і швейная майстэрні, васьмігадовая школа, Дом культуры, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Побач ёсць радовішчы гліны і торфу. Да чэрвеня 1986 г. тут дзейнічалі рамонтна–механічныя майстэрні, млын, ветэрынарны пункт, магазін, Дом культуры, аддзяленне сувязі, біблятэка, ФАП. Налічвалася 180 двароў, 285 жыхароў.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік землякам на ўшанаванне памяці 42 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1970 г. пастаўлены помнік: на фоне абеліска скульптура партызана і дзяўчыны.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Радзіма засл. настаўніцы Беларусі М.П. Ігнаценкі і доктара тэхн. навук М.М. Ярмоленкі.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (20 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1974 – 31.12.1974
Кніжны фонд: 8743
Колькасць чытачоў: 500
Дата закрыцця: 01.10.1986
Бібліятэкар праводзіушы закрыццё: Гацкая Сафія Ільінічна
№ дакумента: Загад № 15 ад 01.10.86 г.