Назва вескі: ХАТУЧА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Астраглядаўскім с/с, за 15 км на ПдЗ ад Брагіна, 26 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 134 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст., як вёска ў валоданні кн. Вішнявецкага, а ў 2-й палове 17 ст. – Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. З 1811 г. ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 23 двары, 177 жыхароў. З 1873 г. большасць зямель у валоданні купца І-й гільдыі Канапліна. Паводле перапісу 1897 г. 53 двары, 351 жыхар, капліца, вятрак, кузня, у Брагінскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 61 двор, 439 жыхароў і фальварак (12 жыхароў). З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Хатуцкага с/с Брагінскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1930 г. 75 двароў, 422 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», працавалі вятрак, кузня і ваўначоска. У 1940 г. 92 двары. У Вял. Айч. вайну ў чэрвені 1943 г. ням. фашысты спалілі 84 двары і загубілі 13 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 425 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр – в. Астрагляды). Перад аварыяй на ЧАЭС 91 двор, колькасць насельніцтва - 312 жыхароў.
Звесткі аб бібліятэцы:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (120 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).