Назва вескі: СУВІДЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Хракавіцкім  с/с, за 25  км  на  Пд  ад  Брагіна,  16  км  ад  чыг. ст. Ёлча (на лініі Оўруч Палтава),  143 км  ад  Гомеля. Побач  аўтадарога  Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома с 16 ст. як  вёска  ў валоданні кн. Вішнявецкага, а ў 2-й палове 17 ст. Канецпольскіх. Пасля 2-га  падзелу  Рэчы  Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас.  імперыі. У 1811 г. уладанне  Ракіцкіх. У 1850 г. 35 двароў, 201 жыхар. Пад 1879 г. пазначана ў  ліку сяленняў  Грушкаўскага  царк. прыхода. Паводле  перапісу 1897 г. 68  двароў,  382 жыхары,  хлебазапасны  магазін, карчма. У 1908 г. 91 двор, 549  жыхароў,  у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Сувідскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. Дзейнічала пачатковая школа. У 1930 г. арганізаваны калгас  «Чырвоная Беларусь»,  працавалі  2  ветракі  і  кузня. Паводле  перапісу  1959  г.  509  жыхароў. Уваходзіла  ў  склад  саўгаса  «Брагінскі» (цэнтр    в.  Піркі).  Перад аварыяй на ЧАЭС – бібліятэка, магазін, 99 двароў, 209 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (83 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1963 – 31.12.1963

Кніжны фонд: 8497

Колькасць чытачоў: 406

Дата закрыцця: 10.07.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Кісялёва Любоў Мікалаеўна

№ дакумента: Загад № 16 ад 10.07.86 г.