Назва вескі: СПЯРЫЖЖА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спярыжскім с/с, за 9 км на Пд ад Брагіна, 30 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 139 км ад Гомеля, на р. Брагінка. Побач аўтадарога Камарын – Хойнікі. 4 гаспадаркі, 8 жыхароў (2004 г.).
Гістарычная даведка:
Выяўленыя ў 19 ст. археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых мясцінах з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст., калі вёска Спарыж у складзе Брагінскай воласці належала Вішнявецкім, а ў 2-й палове 17 ст. перайшла да Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 28 двароў. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Брагінскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 73 двары, 483 жыхары, капліца, школа граматы, 2 ветракі, лаўка, у Брагінскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 88 двароў, 570 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 1987 г. цэнтр Спярыжскага с/с Брагінскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай (да 26.7.1930 г.) Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Спярыжжа. акруг, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. Дзейнічала школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Спярыжжа», працавалі кузня і ваўначоска. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінуў 91 зямляк. Паводле перапісу 1959 г. 594 жыхары. У складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Ясяні). Побач ёсць радовішчы торфу. Да чэрвеня 1986 г. працавалі рамонтна – механічныя майстэрні, лесапільня, ветэрынарны пункт, магазін, клуб, бібліятэка, аддзялення сувязі, ФАП, васьмігадовая школа. У склад вёскі ўваходзіла 129 двароў, пражывала 327 жыхароў.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік на ўшанаванне памяці 91 земляка, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1970 г. пастаўлена скульптура жанчыны з пальмавай галінкай.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Радзіма Васіля Ігнаценкі, пажарнага, які загінуў ад лучавой хваробы пасля тушэння пажара на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, пасмяротна ўзнагароджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Ордэнам Чырвонага Сцяга (24.12.1986г.).
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання 125 сямей у 1986 г. перасяліліся ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1974 – 31.12.1974
Кніжны фонд: 5476
Колькасць чытачоў: 493
Дата закрыцця: 13.08.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Мартыненка Надзея Міхайлаўна
№ дакумента: Загад № 18 ад 13.08.86 г.