Назва вескі: СКАРОДНАЕ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 71 км на Пд ад Брагіна, 25 км ад чыг. ст. Пасудава (на лініі Оўруч – Палтава). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын—Брагін.
Гістарычная даведка:
Засн ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. арганізаваўся калгас. Паводле перапісу 1959 г. 110 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Чырвоная Украіна» (цэнтр – в. Гдзень).
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (21 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).