Назва вескі: ПУЧЫН

Месцазнаходжанне:

Вёска ў  Хракавіцкім с/с, за 19 км на Пд ад Брагіна, 47 км  ад  чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы Хойнікі ад лініі Калінкавічы Гомель), 138 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; на ўтадарозе Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.)  у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 29 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 75  двароў, 384 жыхары, капліца і сядзіба (2 двары, 17 жыхароў), у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 113  двароў, 536  жыхароў. З 8.12.1926  г. да  30.12.1927 г. цэнтр Пучынскага с/с Брагінскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. З 1920-х г. дзейнічала школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавалі вятрак (з 1909 г.) і кузня. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 68 землякоў. Паводле перапісу 1959 г. 588 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр в. Выграбная Слабада). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла бібліятэка, Дом культуры, магазін, сярэдняя школа 143 двары, пражывала 373 жыхары.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік землякам – на ўшанаванне памяці 68 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1980 г. пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (143 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1962 – 31.12.1962

Кніжны фонд: 8189

Колькасць чытачоў: 335

Дата закрыцця: 01.07.1986

Бібліятэкар праводзіушы закрыццё: Піліпчук Ларыса Аркадзьеўна

№ дакумента: Загад № 15 ад 01.07.86 г.