Назва вескі: РАФАЛАЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спярыжскім с/с, за 9 км на ПдЗ ад Брагіна, 26 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Вядома з 19 ст. як хутар у Брагінскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. З 1873 г. большасць зямель была ў валоданні купца І-й гільдыі Канапліна. У 1908 г. 9 двароў, 70 жыхароў. У 1930 г. 16 двароў, 110 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працавалі вятрак і кузня. Паводле перапісу 1959 г. 141 жыхар. Уваходзіла ў склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 30 двароў, працавала пачатковая школа, працаваў магазін, колькасць насельніцтва – 86 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).