Назва вескі: ПІРКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Хракавіцкім  с/с,  за 32  км  на  Пд  ад  Брагіна,  13  км  ад  чыг.  ст. Ёлча  (на  лініі  Оўруч Палтава),  147  км ад  Гомеля,  на  тэр.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка.  Побач  аўтадарога  Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяводства.  Пасля  2-га  падзелу  Рэчы Паспалітай (1793  г.) у складзе Рас. імперыі.  У 1811 г. сяло ва ўладанні Ракіцкіх.  У 1850  г. 50  двароў,  343  жыхары,  уладанне  Прозара. Паводле  перапісу 1897 г. 79 двароў, 496 жыхароў,  хлебазапасны  магазін,  школа граматы. У 1908 г. 120 двароў, 703  жыхары,  у  Савіцкай воласці  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ.  З 8.12.1926 г. да  1987  г.  цэнтр  Піркаўскага с/с  Камарынскага,  з  25.12.1962 г. Брагінскага  р-наў  Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай (да  26.7.1930  г.) акруг., з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1920-я г.  дзейнічалі школа  і  аддзяленне  спажывецкай кааперацыі. У 1930  г.  арганізаваны  калгас  «Чырвоны  будаўнік»,  працавалі  кузня,  вятрак. У 1940  г.  196  двароў.  У  Вял. Айч.  вайну  ў  красавіку  1943  г.  партызаны разграмілі  створаны  акупантамі  ў вёсцы  гарнізон.  Карнікі  ў  маі  1943  г. загубілі 12  жыхароў (пахаваны  ў  магіле ахвяр  фашызму  на  зах.  ускраіне), а ў лістападзе  1943 г. спалілі 93 двары. У баях  за  вызваленне вёскі  ў  верасні кастрычніку  1943 г. загінулі 123 воіны 89-га  і  9-га  гвардз. стралк. карпусоў бі-й арміі, а таксама  37 партызан атрада імя М.М. Кацюбінскага  (пахаваны  ў  брацкай  магіле  ў  цэнтры  вёскі). Сярод пахаваных  Героі  Сав.  Саюза  С.К. Галавашчанка  і  В.Ф. Загайнаў. Паводле перапісу 1959 г. 552 жыхары. Была цэнтрам саўгаса «Піркі». Размяшчаліся амбінат быт.  абслугоўвання, б-ка, дзіцячыя  яслі, фельч.-акушэрскі  пункт, аддз. сувязі, сталовая. 

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары  (476  сямей) пераселены  ў  1986  г.  ў  чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).