Назва вескі: ПЕЧЫ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак  у  Астраглядаўскім с/с,  за  17  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  24  км  ад чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы  Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель), 136  км  ад  Гомеля.  Транспартныя  сувязі па  прасёлачнай  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Засн.  ў  пач.  1920-х  г.  перасяленцамі з  суседніх  вёсак  на  б.  памешчыцкіх  землях. У 1930 г. 25 двароў, 106 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 153 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр в. Астрагляды). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 35 двароў, пражывала 74 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (31 сям’я) пераселены ў 1986  г.  ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).