Назва вескі: ПЕРАСЯЦІНЕЦ  

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Хракавіцкім  с/с,  за  33  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна, бі  км  ад  чыг.  ст.  Хойнікі  (на  ветцы Васілевічы Хойнікі  ад  лініі  Калінкавічы Гомель),  150  км  ад  Гомеля,  на тэр.  Палескага  радыяцыйна-экалагічнага  запаведніка;  на  З  меліярацыйныя каналы.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Вядома  з  19  ст.  як  вёска  ў  Рэчыцкім пав.  Мінскай  губ.  У  1850  г.  13  двароў,  68 жыхароў,  уладанне  Прозара. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр  Перасяцінецкага с/с  Камарынскага  р-на  Гомельскай акругі.  У 1930 г.  арганізаваны калгас імя У.І. Леніна,  працавалі  кузня  і ваўначоска. У 1940  г.  60  двароў,  240  жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. фашысты  поўнасцю спалілі вёску і загубілі 4 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 184 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Савіны» (цэнтр в. Савіны). Напярэдадні аварыі на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 35 двароў, пражывала 74 жыхары.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Радзіма Героя Сац. Працы Г.С. Саромнай.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС  жыхары  (29  сямей)  пераселены ў  1986  г.  ў  чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).