Назва вескі: ПАСУДАВА
Месцазнаходжанне:
Вёска, чыг. станцыя (на лініі Оўруч – Палтава), у Камарынам пасялковым Савеце, за 45 км на Пд ад Брагіна, 164 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; І км ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (мясц. назва Гарадок, 3-4 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Куркова) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. Пасля 2-га Падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 2 вёскі – Пасудава Верхнія і Пасудава Ніжнія, якія пазней аб’ядналіся, уладанне Ракіцкіх. У 1850 г. ўладанне Навікоўскага. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Чакалавіцкім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 51 двор, 315 жыхароў, у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ.; побач знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі. У 1908 г. 79 двароў, 421 жыхар. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Пасудаўскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. Дзейнічала пачатковая школа. Пасля пабудовы ў 1927 г. чыгункі Чарнігаў – Оўруч пачала працаваць чыг. станцыя. У 1930 г. арганізаваны калгас «Дзень калектывізацыі», меліся 2 ветракі і кузня. У Вял. Айч. вайну ў баі за вёску ў 1943 г. вызначыліся камандзір кулямётнага разліку Е. Сіхімаў, наводчык гарматы А. Г. Казлоў і камандзір аддз. І.А. Юсупаў (ім прысвоена званне Героя Сав. Саюза). Паводле перапісу 1959 г. 642 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр – в. Залессе). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 139 двароў, 183 жыхары.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (73 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1962 – 31.12.1962
Кніжны фонд: 7386
Колокасць чытачоў: 350
Дата закрыцця: 01.10.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Немерчанка Раіса Рыгораўна
№ дакумента: Загад № 25 ад 01.10.86 г.