Назва вескі: ПАСЕКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 66 км на  ПдУ ад Брагіна, 21 км ад чыг. ст. Ёлча  (на лініі Оўруч Палтава),  182  км  ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе  Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Вядома з 19 ст. як фальварак у Ялчанскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 4 двары, 38 жыхароў. У 1931г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Камарынскі» (цэнтр г.п. Камарын).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага  забруджання жыхары (15 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).