Назва вескі: МІХАЛЁЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 43 км на Пд ад Брагіна, 71 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 162 км ад Гомеля, на р. Несвіч (прыток р. Брагінка), на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Вядома з 19 ст. як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Чыкалавіцкім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 41 двор, 228 жыхароў. У 1908 г. 55 двароў, 332 жыхары. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Міхалёўскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 82 двары. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты ў 1943 г. спалілі 52 двары, загубілі 4 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 384 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса імя У.І. Леніна (цэнтр – в. Крукі). Перад аварыяй на ЧАЭС 87 двароў, 221 жыхар.Побач ёсць радовішчы гліны.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (87 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).