Назва вескі: ЛЯДЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Хракавіцкім  с/с,  за 26  км  на  Пд  ад  Брагіна,  15  км  ад  чыг.  ст. Ёлча  (на  лініі  Оўруч – Палтава),  145  км ад  Гомеля;  на  У  канал  Марозаўка.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым аўтадарозе  Камарын – Брагін. 

Гістарычная даведка:

Вядома  з  19  ст.  як  вёска  і  фальварак у  Савіцкай  воласці  Рэчыцкага  пав. Мінскай  губ.  У  1908  г.  32  двары,  172 жыхары.  У  1930  г.  арганізаваны  калгас «Герой  працы»,  дзейнічалі  цагельня, вятрак,  кузня.  Паводле  перапісу  1959  г. 380  жыхароў.  Уваходзіла  ў  склад  саўгаса  «Брагінскі»  (цэнтр – в. Піркі). Перад аварыяй на ЧАЭС 85 двароў, 174 жыхары. 

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (67 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).