Назва вескі: КУЛАЖЫН
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 39 км на ПдЗ ад Брагіна, 67 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 156 км ад Гомеля, на тар. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; на Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Выяўленае археолагамі гарадзішча (мясц. назва Гарадок) І-га тысячагоддзя да н.э. – пачатку І-га тысячагоддзя н.э. (І км на З ад вёскі, на левым беразе р. Несвіч) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 18 ст. У 1811 г. пазначана як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ., уладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 6 двароў, 31 жыхар. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Чакалавіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 38 двароў, 208 жыхароў. У 1908 г. 65 двароў, 333 жыхары, у Савіцкай воласці. У час герм. акупацыі ў 1918 г. партыз. атрад пад кіраўніцтвам Ф.І. Скараходава (з Брагіна) разграміў створаную тут акупантамі камендатуру. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Кулажынскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 132 двары, 573 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 33 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 461 жыхар. Уваходзіла ў склад калгаса імя У.І. Леніна (цэнтр – в. Крукі). Перад аварыяй на ЧАЭС 22 двары, 83 жыхары.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (100 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1959 – 31.12.1959
Кніжны фонд: 7006
Колькасць чытачоў: 96
Дата закрыцця: 27.04.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Дзянісава Нэлі Іванаўна