Назва вескі: КРАСНАЯ ГОРКА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Мікуліцкім  с/с, за  15 км на ПнЗ ад Брагіна, 18 км ад чыг. ст. Хойнікі  (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 134 км ад Гомеля.  Побач аўтадарога Брагін – Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х гадоўперасяленцамі з суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях.  У 1930 г. 38 двароў, 248 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. Паводле  перапісу  1959 г. 92 жыхары. Уваходзіў у калгас «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр – в. Мікулічы). 

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  20  сямей)  пераселены ў 1992  г. ў чыстыя месцы.