Назва вескі: КАПОРАНСКІЯ ЛЯДЫ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Новаялчанскім с/с, за 39 км на  ПдУ ад Брагіна, 5 км ад чыг. ст. Ёлча (на лініі Оўруч Палтава), 156 км ад  Гомеля. Транспартныя  сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 23 двары, 104 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў верасні 1943 г. ням. фашысты спалілі 20 двароў. Паводле перапісу 1959 г. 65  жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснае» (цэнтр – в. Краснае).

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).