Назва вескі: ІЛЬІЧЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спярыжскім с/с, за 9 км на ПдЗ ад Брагіна, 27 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы–Хойнікі ад лініі Калінкавічы–Гомель), 129 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як хутар Ільічы ў Брагінскай воласці, у валоданні кн. Вішнявецкага, у 2-й пал. 17 ст. перайшла да Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. пазначана як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ., уладанне графа Рафайлава. У 1850 г. 25 двароў, 172 жыхары, уладанне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 г. 43 двары, 351 жыхар, капліца, вятрак, кузня, у Брагінскай воласці. У 1908 г. 60 двароў, 398 жыхароў. У 1930 г. 68 двароў, 403 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ільіч», працавалі вятрак (з 1915 г.), кузня і ваўначоска. Паводле перапісу 1959 г. 529 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі ўваходзіла 121 двор, 319 жыхароў, працавалі магазін, сярэдняя школа, клуб. Паблізу ёсць радовішчы гліны.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджвання жыхары (122 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1956 – 31.12.1956
Кніжны фонд: 9941
Колькасць чытачоў: 514
Дата закрыцця: 11.09.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Кузьменка Святлана Адамаўна
№ дакумента: Загад № 16 ад 11.09.86 г.