Назва вескі: ЗАЛЕССЕ
Месцазнаходжанне:
Вёска на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; ў Камарынскім пасялковым савеце, за 50 км на Пд ад Брагіна, 4 км ад чыг. ст. Пасудава (на лініі Оўруч – Палтава), 163 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; на У меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Засн. ў 19 ст. Тут у 1872 г. дваранін Марціновіч меў 444 дзес. зямлі. Найб. інтэнсіўна вёска павялічвалася ў 1920-я г. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 130 двароў, 580 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў верасні 1943 г. ням. фашысты спалілі 110 двароў і загубілі 2 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 112 землякоў, у памяць аб якіх у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. Была цэнтрам саўгаса «Пасудава». Размяшчаліся васьмігадовая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Перад аварыяй на ЧАЭС налічваўся 221 двор, 510 жыхароў.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік землякам. На ўшанаванне памяці 112 землякоў. У 1967 г. пастаўлены абеліск.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (204 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1956 – 31.12.1956
Кніжны фонд: 8656
Колькасць чытачоў: 706
Дата закрыцця: 17.09.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Ясінская Марыя Мацвееўна
№ дакумента: Загад № 22 ад 17.09.86 г.