Назва вескі: ЖАЛІБОР
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Камарынскім пасялковым Савеце, за 44 км на Пд ад Брагіна, 163 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 2-й пал. 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак, І двор, З жыхары. У 1908 г. 20 двароў, 147 жыхароў, у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1930 г. арганізаваны калгас «XII кастрычнік», працавалі вятрак і ваўначоска. У 1940 г. 42 двары, 248 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1942 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 9 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 102 жыхары. Уваходзіла ў склад калгаса імя У.І. Леніна (цэнтр – в. Крукі).
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Магіла савецкіх актывістаў. Пахаваны старшыня былога Савіцкага валаснога выканкама, член КПСС з 1917 г. П. А. Старахатны і яго сын Т. П. Старахатны. У 1953 г. устаноўлена надмагілле. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 12 двароў, насельніцтва –18 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (7 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).