Назва вескі: НОВАЯ ГУТА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Шырокаўскім с/с, за 19 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін—Гомель). На Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, а затым па шашы Доўск—Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 59 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Шырокае). На момант адсялення ў пасёлку было 8 двароў, 14 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (10 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.