Назва вескі: НОВАЕ ЗАБАЛОЦЦЕ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Шырокаўскім с/с, за 24 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст.  Буда-Кашалёўская (на  лініі  Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля. Побач  аўтамабільная дарога Чачэрск—Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. 

Гістарычная даведка:

Засн.  ў  1920-х  г.  на  былых  памешчыцкіх  землях  перасяленцамі  пераважна  з  в.  Забалоцце. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 68  жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр  —  в.  Забалоцце). На момант адсялення  ў пасёлку было 7 двароў, 11 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (5 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.