Назва вескі: ЛУГІНІЧЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Акцябрскім с/с, за 14 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін—Гомель), 34 км ад Гомеля. На Пд, У і З меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, а затым па шашы Доўск—Гомель.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. Упамінаецца ў матэрыялах 1525—27 гг. аб канфліктах паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У інвентары Пячэрскага староства 1704 г. пазначана як вёска. Па вопісу Чачэрскага староства 1765 г. 17 дамоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 г. ў складзе Чачэрскага маёнтка графа І.І. Чарнышова-Круглікава. З 1884 г. дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, млын, у Дудзіцкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. 46 двароў, 335 жыхароў, 367 дзес. зямлі. У 1926 г. 62 двары, 363 жыхары. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Лугініцкага с/с Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Баявы», працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну загінуў 51 вясковец. Па перапісу 1959 г. 241 жыхар. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — в. Акцябр).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (47 сем’яў) пераселены ў 1990—93 гг. у чыстыя месцы.