Назва вескі: ЛУК'ЯНАЎ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Акцябрскім с/с, за 11 км на ПнУ ад раённага цэнтра 1 чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля. На У і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. 17 двароў, 77 жыхароў, у Лугініцкім с/с Уваравіцкага р-на Гомельскай акругі. У 1928 г. арганізаваны калгас «Верны шлях». Па перапісу 1959 г. 82 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — в. Акцябр). На момант адсялення ў пасёлку было 7 двароў,14 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджанннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (6 сямей) пераселены ў 1990 г. ў чыстыя месцы.