Назва вескі: НОВАХАЛОЧЧА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 14 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 17 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 40 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, потым па шашы Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з пач. 20 ст., калі тут былі фальварак Халочча і хутар. У 1926 г. 19 двароў, 110 жыхароў, паштовы пункт, у Халоцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. 7 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 80 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Халочча). З лістапада 1991 г. ў Роўкавіцкім сельсавеце.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (16 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.