Назва вескі: НОВАЗАРЭЧЧА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Ленінскім с/с, за 11 км. на Пд ад Чачэрска, 35 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 63 км. ад Гомеля, на У — меліярацыйны канал, злучаны з р. Сож. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Наўхавічы — Роўкавічы.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 29 двароў, 460 жыхароў, у Чачэрскім р-не Гомельскай акругі. З 8.12.1926 г. да 1931 г. цэнтр Нова- зарэцкага с/с Чачэрскага р-на Гомельскай (да 26.7.1930) акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 179 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «XXIV партз’езд» (цэнтр — в. Сябровічы). З 16.7.1954 г. пасёлак у Ленінскім сельсавеце, у складзе калгаса імя Леніна. У 1990 г. 30 двароў, 65 жыхароў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (30 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.