Назва вескі: МАКСІМАЎКА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 12 км. на Пд ад Чачэрска, 23 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 51 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 17 двароў, 89 жыхароў, у Роўкавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. Побач быў аднайменны хутар, 8 двароў, 51 жыхар. У 1931 г. арганізаваны калгас. 6 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 79 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя А.В. Суворава (цэнтр — в. Роўкавічы). З 25.12.1962 г. у Буда-Кашалёўскім, з 1965г. у Чачэрскім раёнах.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (10 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.