Назва вескі: ЧЫРВОНЫ ЛОГ

Месцазнаходжанне:

(да 30.7.1964 г. Крыжовы Лог). Пасёлак у Дзям’ян- каўскім с/с, за 33 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель Унеча), 61 км ад Гомеля, 2 км ад дзярж. мяжы з Расіяй. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям’янкі Добруш.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 24 двары, 146 жыхароў, у Старазакружскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акругі. Побач быў аднайменны хутар, 2 гаспадаркі, 9 жыхароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 48 двароў, 164 жыхары. У вер. 1943 г. ням. фашысты спалілі 45 двароў. Уваходзіў у склад калгаса «Юбілейны» (цэнтр в. Марозаўка). Напярэдаднi аварыi на Чарнобыльскай АЭС 9 двароў, 11 жыхароў, 4-х гадовая школа.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (9 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.