Назва вескі: МАЛЯНІК
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 16 км на У ад Кармы, за 66 км ад чыг. ст. Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 126 км ад Гомеля, на тэр. Струменскага батанічнага заказніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як аколіца ў Кармянскай воласці Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1868 г. 15 двароў, 120 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 30 двароў, 183 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1906 г. адкрыта царк.-прыходская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1913 г. для яе было пабудавана ўласнае памяшканне. У 1930 г. арганізаваны калгас «Усход», працавала кузня. Паводле перапісу 1959 г. 186 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Радзіма» (цэнтр – в. Струкачоў). Размяшчаліся пач. школа, б-ка, магазін. На момант аварыі: 26 двароў, 60 чалавек.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік землякам. На заходняй ускраіне вёскі. На ушанаванне памяці 65 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1967 г. пастаўлены абеліск.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (24 сям’і) пераселены ў пач. 1990-х г. у чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Адсутнічаюць.