Назва вескі: МАЛАШКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кароцькаўскім с/с, за 12 км на У ад Кармы, за 67 км ад чыг.  ст.  Рагачоў (на лініі Магілёў – Жлобін), за 122 км ад Гомеля, на р. Змейка (прыток р. Даражывель); на Пн, У і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Валынцы – Карма. 

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст.  як аколіца ў Кармянскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. аколіца, 19 двароў, 131 жыхар, вятрак. У 1909 г. 20 двароў, 151 жыхар, 302 дзес. зямлі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Непераможны», працаваў вятрак.  Паводле перапісу 1959 г. 136 жыхароў.  Уваходзіла ў склад калгаса «Радзіма» (цэнтр – в.  Струкачоў). Побач радовішчы мелу і мергелю. На момант аварыі: 23 двары, 57 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (20 сямей) пераселены ў пач. 1990-х гг. у чыстыя месцы.