Назва вескі: РУДЫЯ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 16 км. на ПдУ ад Хойнікаў, 19 км. ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы— Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), 119 км. ад Гомеля, на У прымыкае да лесу. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а потым аўтадарозе Хойнікі—Брагін.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 г. ва ўладанні Ракіцкіх. У 1834 г. 18 двароў. У 1844 г. ўладанне У. Аскеркі. У 1850 г. 94 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 37 двароў, 227 жыхароў, вятрак, у Мікуліцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 25 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 245 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Бабчын). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 40 двароў, пражывала 40 сем’яў, колькасць чалавек 131. Працаваў магазін.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (40 сямей) пераселены ў 1989 г. ў чыстыя месцы.