Назва вескі: РАШАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў складзе Хойніцкага гарсавета, за 16 км. на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 119 км. ад Гомеля, на Пн і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Хойнікі—Рэчыца.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як сяленне ў Маладушскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1816 г. 28 двароў. У 1950 г. 64 жыхары. Пад 1879 г. пазначана ў складзе Маладушнага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 165 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1930 г. 46 двароў, 247 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 51 двор, 259 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 220 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Глінішча). Паблізу ёсць залежы жалезняку. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вескі ўваходзіла 35 двароў, пражывала 28 сем’яў, колькасць чалавек 103, знаходзіўся магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (35 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.