Назва вескі: ПАЛЬМІРА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Хойніцкім гарсавеце, за 5 км. на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), за 111 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Хойнікі – Брагін.
Гістарычная даведка:
Узнікла ў другой палове 19 стагоддзя. Уваходзіла ў склад калгаса імя Калініна.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы ў 1991 г. жыхары пераселены ў чыстыя месцы.