Назва вескі: НАВАКУХНАЎШЧЫНА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Дварышчанскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Гомель ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 135 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Кажушкі— Ломаш.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1908 г. ўрочышча Кухнаўшчызна (10 жыхароў), у Юравіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 38 двароў, 110 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі жыхара. Паводле перапісу 1959 г. 135 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя XXII з’езда КПСС (цэнтр — в. Кажушкі).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (13 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 25.05.86).