Назва вескі: МОКІШ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Стралічаўскім с/с.
Гістарычная даведка:
У 1844 г. Мокіш — вёска, 27 двароў, 173 жыхары і аднайменны фальварак маёнтка Рудакоў, уласнасць малалетніх Генрыха, Аляксандра і Сафіі Аскеркаў, у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. Маёнтак знаходзіўся ў арэндзе ў Міхаіла Ігнатавіча Быкава. У 1870 г. ў вёсцы 101 сял. рэвізская душа, 3 аднадворцы. У 1880 г. фальварак і маёнтак Рудакоў (7162 дзес. зямлі) належалі Ваньковіч Алене Генрыхаўне. У 1897 г. вёска, 57 двароў, 367 жыхароў, царк.-прыходская школа, конны млын і фальварак, 24 жыхары; у Мікуліцкай вол. таго ж павета. У 1909 г. ў вёсцы 70 двароў, 435 жыхароў, ў фальварку 10 жыхароў. У 1917 г. вёска налічвала 84 гаспадаркі, 513 жыхароў. З 9.5.1923 г. ў складзе Хойніцкай вол. Гомельскай губ., з 8.12.1926 г. цэнтр Мокішскага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг, з 30.12.1927 г. ў складзе Бабчынскага с/с таго ж раёна і акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 г. ў Палескай, з 8.1.1954 г. ў Гомельскай абласцях. У 1926 г. вёска налічвала 114 гаспадарак, 664 жыхары, на 15.11.1927 г. — 713 жыхароў. У 1959 г. вёска ў Рудакоўскім с/с, 677 жыхароў, у 1970 г. — 574 жыхары. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 115 двароў, пражывала 115 сем’яў, колькасць чалавек 397, знаходзіўся сельскі клуб, бібліятэка, магазін.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Кудраўцова, Алена Васільеўна, заслужаная настаўніца БССР (званне прысвоена ў 1964 годзе).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы ў 1991 г.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1985 – 31.12.1985
Кніжны фонд: 5230
Колькасць чытачоў: 131
Дата закрыцця: 26.12.1991
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Аўдзеенка Алена Аляксандраўна
№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №261 ад 26 снежня 1991г.