Назва вескі: ВАРАЦЕЦ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 18 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы— Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 121 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Брагін—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1687 г. хутар, у складзе маёнтка памешчыка Я.Канецпольскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. Як сведчыць інвентар 1844 г., уваходзіла ў склад маёнтка Хойнікі, які належаў В.К.Прозару. У 1850 г. вёскі Варацец-І (15 двароў, 102 жыхары) і Варацец-ІІ (10 двароў, 53 жыхары), у Мікуліцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Астраглядскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. ў в. Варацец-І 27 двароў, 179 жыхароў у в. Варацец-ІІ 17 двароў, 149 жыхароў. 38.12.1926 г. да 30.12.1927 г.цэнтр Варацецкага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. У 1931 г. арганізаваны калгас. 54 вяскоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 615 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Бабчын). У пач. 1930-х гг. паблізу выяўлены залежы жалезных руд і мергелю. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 55 двароў, пражывала 55 сем’яў, колькасць чалавек 344, знаходзіўся – сельскі клуб, магазін, бібліятэка, пачатковая школа. 

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Сакалоўскі Люцыян Васільевіч  (нар. у 1935 г.), Герой Сац. Працы. Заслужаны настаўнік рабочай моладзі (1977), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1977). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Кот Уладзімір Паўлавіч  (нар. у 1926 г.), Герой Сац. Працы, засл. механізатар БССР. Званне Героя прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў павялічэнні нарыхтовак бульбы, агародніны, садавіны. Дэпутат Вярх. Савета БССР у 1963-67 гг. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём “Заслужаны механізатар БССР” (1962).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (55 сям’яў) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 6693

Колькасць чытачоў: 257

Дата закрыцця: 19.08.1986 – 31.12.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Кот Надзея Мікалаеўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкома №225 ад 19 жніўня 1986 года