Назва вескі: БУДА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Дварышчанскім с/с, за 25 км. на З ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 128 км. ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. На ўсх. ускраіне меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Баршчоўка— Нароўля.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Юравіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана як сяленне ў Тульгавіцкім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 13 двароў. У 1908 г. 25 двароў, 137 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 42 двары, 206 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску. 30 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 267 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Тульгавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 56 двароў, пражывала 56 сем’яў, колькасць чалавек 101, знаходзіўся 1 магазін, сельскі клуб. Паблізу ёсць залежы жалезняку.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (56 сем’яў) пераселены у 1991 г. у чыстыя месцы.