Назва вескі: АРАВІЧЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Стралічаўскім с/с, за 40 км. на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы— Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), 143 км. ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на У меліярацыйны канал, злучаны з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне Арэвічы ў Кіеўскім ваяв. У 1570—80 гг. належала Златаверхаму (Міхайлаўскаму) манастыру ў Кіеве. У 1777 г. забудавана драўляная Раства-Багародзіцкая царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 53 двары, уладанне Горвата, у Рэчыцкім пав. Мінскай губ. У 1850 г. 66 двароў. У 1885 г. 334 жыхары. Дзейнічала царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 87 двароў, 513 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 г. 115 двароў, 774 жыхары, у Дзярновіцкай вол. Рэчыцкага пав. З 8.12.1926 г. да 1986 г. цэнтр Аравіцкага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Гомельскай акруг, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абласцей. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Камунар» і «Перамога сацыялізму», працавалі вятрак, кузня ваўначоска, пач. школа, хата-чытальня аддз. спажывецкай кааперацыі. У Вял Айч. вайну ў крас.—маі 1943 г. ў вёсцы базіраваўся Пуцілаўскі партыз. атрад штаб злучэння С.А. Каўпака. Каля вёскі партызаны разграмілі ням. флатылію на Прыпяці. 81 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 923 жыхары. Была цэнтрам саўгаса «Аравічы». Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вескі ўваходзіла 222 двары, пражывала 222 сем’і, колькасць жыхароў 557. Знаходзіўся 1 магазін, КБА, ФАП, Аравічскі с/савет, кантора саўгаса “Аравічы”, клуб, бібліятэка, сярэдняя школа, МТФ, свінаферма, мех.майстэрня, аддзел сувязі, сталовая, аптэка, дзіцячы сад-яслі.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Паселішча 1. За 1 км. на ПдЗ ад вёскі, на астанцы першай надпоймавай тэрасы р. Прыпяць.
Паселішча 2. За 2 км. на З ад вёскі, каля возера – старыцы р.Прыпяць.
Абеліск у памяць аб баявых дзеяннях Пуцілаўскага партызанскага атрада і штаба злучэння С.А. Каўпака ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Магіла ўрача В.В. Скірмант і 2 яе дзяцей якіх растралялі нямецка-фашысцкія захопнікі ў верасні 1942 года ў цэнтры вёскі.
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, каля будынка саўгаса «Аравічы».
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
А.М. Антоненка, засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.
Васіль Рыгоравіч Косар (1908-1982). Загадчык свінагадоўчай фермы саўгаса Аравічы. За поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і павелічэнні прадуктаў жывелагадоўлі ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (222 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Кароткавічы Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Кніжны фонд: 10835
Колькасць чытачоў: 604
Дата закрыцця: 19.08.1986 – 31.12.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Прышчэп Валянціна Міхайлаўна
№ дакумента: Рашэнне райвыканкома №225 ад 19.08.86 г.