Назва вескі: ХАТКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 52 км. на ПдУ ад Нароўлі, 77 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 230 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Даўляды—Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як ням. калонія, у Холмецкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 50 двароў, 321 жыхар. У сувязі з пачаткам у 1914 г. першай сусветнай вайны ўсё жыхары ням. нацыянальнасці былі выселены ў глыбокі тыл. З 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Хаткаўскага с/с Нараўлянскага р-на Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новая іскра», працавала кузня. У 1934 г. дзейнічалі 7-гадовая школа, дзіцячы сад, хата-чытальня, паштовае аддзяленне. У Вял. Айч. вайну 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 494 жыхары, у 1986 г. 92 двары, 189 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Прыпяць» (цэнтр — в. Вяпры). Меліся 8-гадовая школа, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Каля вёскі залежы гліны і суглінкаў.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (92 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў вёскі Хамічы і Ляскі Калінкавіцкага р-на (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад № 16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС