Назва вескі: СМАЛЕГАЎСКАЯ РУДНЯ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Завайцянскім с/с, за 15 км. на ПдЗ ад Нароўлі, 27 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 193 км ад Гомеля, на р. Мытва (прыток р. Прыпяць), на Пд і Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарогах Дзямідаў—Буда і Ельск—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 16 двароў, працавалі млын і рудаплавільня, належала правадзейнаму тайнаму саветніку Я. Сіверсу. У 1825 г. вёску купіў С.І. Горват. У 1834 г. 20 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 32 двары, 219 жыхароў. У 1908 г. 42 двары, 296 жыхароў, у Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1931 г. арганізаваны калгас імя С.М. Будзённага, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ў лесе, непадалёку ад вёскі, каля двух месяцаў базіраваўся партыз. атрад Корасценьскага р-на Украіны. У вёсцы дзейнічала патрыят. падполле (кіраўнік М.А. Фалейчук). Вызвалена 28.11.1943 г. 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 397, у 1986 г. 217 жыхароў. Была цэнтрам саўгаса «Нараўлянскі». Размяшчаліся пач. школа, клуб, б-ка, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, вет. ўчастак, магазін.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (82 сям’і) у 1990—92 гг. адселены ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Дата закрыцця: 18.11.1992
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Бабак Вольга Міхайлаўна
№ дакумента: Загад №4 ад 18.11.1992 г. па Нараўлянскай ЦБС