Назва вескі: РАДАМЛЯ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Кіраўскім с/с, за 27 км. на Пд ад Нароўлі, 52 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 205 км.. ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Да 30.7.1964 г. Каўбасы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як хутар у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 5 двароў. У 1908 г. 42 жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 116 жыхароў, у 1986 г. 14 двароў, 27 жыхароў. Была ў складзе саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (13 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Лукі Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926
Дата закрыцця: 24.09.1986
№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС